Афіцыйны сайт

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (тэл.7-59-84; 3-72-41)

         


Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў прызначаецца для прадастаўлення грамадзянам паслуг у форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання. Аддзяленне разлічана на 30 атрымальнікаў паслуг.




 


Аддзяленне аказвае наступныя віды паслуг:

1.Кансультацыйна-інфармацыйныя ;                                          
2.Сацыяльна-бытавыя;                
3.Сацыяльна-медыцынскія;
4.Сацыяльна-педагагічныя;                                
5.Сацыяльна-пасрэдніцкія;
6.Сацыяльна-псіхалагічныя;
7.Сацыяльна-рэабілітацыйныя;
8.Матэрыяльная дапамога

 
1. Арганізавана рацыянальнае 4 разавае харчаванне;            
2.Арганiзаваны догляд за грамадзянамi, якiя пражываюць у аддзяленнi;                          
3.Аказваецца  даўрачэбная медыцынская дапамога, шпіталізацыя,  ў лячэбна-прафілактычныя ўстановы;
4.Праводзяцца санітарна-гігіенічныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы;
5.Створаны спрыяльны мікра -клiмат;
6.Арганізаваны  вольны час пражываючых  грамадзян


  Для адзінокіх непрацаздольных грамадзян, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання, прадугледжана аплата ў памеры 85% ад сумы сярэднедушавога даходу грамадзяніна, але не больш за 80% ад поўнага кошту аплаты. Непрацаздольныя грамадзяне, якія маюць працаздольных сваякоў, абавязаных па закону іх утрымліваць, пражываюць у аддзялненнi на ўмовах поўнай аплаты.