Афіцыйны сайт

Ашмянскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў

 

                
 
           Ашмянскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў


 Карповіч  Юрый Міхайлавіч  – старшыня Ашмянскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў

 


 
                     Адрас: 231103, г.Ашмяны, вул. Савецкая, 103
               Тэл/Факс: (8 01593) 7 33 32,   fpboshmyany@mail.ru

   
   У 2015 годзе ў нашым раёне створана арганізацыйная структура Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — Ашмянскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў. Раённае аб'яднанне прафсаюзаў павінна працаваць у цесным кантакце з абласнымі і рэспубліканскімі арганізацыямі галіновых прафсаюзаў, раённымі і першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі.
   У Ашмянскім раёне ў Савет аб'яднанне ўвайшлі раённыя арганізацыі прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу, адукацыі і навукі, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, работнікаў культуры, прафсаюзныя арганізацыі ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў. Наша асноўная задача – абарона сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных, умацаванне салідарнасці і адзінства прафсаюзнага руху ў раёне. Напрамкамі работы раённага аб'яднання з'яўляюцца:
 - развіццё ўзаемных сувязей паміж прафсаюзнымі арганізацыямі;
- абмен інфармацыяй і вопытам работы; -
- аказанне арганізацыйнай, метадычнай, кансультатыўнай, прававой дапамогі і інш.
   Прафсаюз, прызнаючы галоўным прыярытэтам у сваёй дзейнасці жыццё і здароўе работнікаў, ажыццяўляе пастаянны грамадскі кантроль за забеспячэннем бяспечных умоў працы, выкананнем патрабаванняў аховы працы, станам працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, павышэннем адказнасці наймальніка ў пытаннях арганізацыі, нарміравання, аплаты працы, прэміравання, аказвае бясплатную юрыдычную дапамогу членам прафсаюза, а таксама займаецца пытаннямі адпачынку, развіццём спорту. Несумненна, усе прафсаюзныя арганізацыі праводзяць у сваіх працоўных калектывах вялікую разнастайную працу, накіраваную на клопат пра чалавека працы, абарону яго законных правоў і інтарэсаў. Але сёння жыццё, эканамічная і міжнародная абстаноўка патрабуюць асаблівай згуртаванасці і кансалідацыі грамадства. І таму галоўная задача, якая ставіцца перад аб'яднаннем, гэта ўмацаванне салідарнасці і адзінства прафсаюзнага руху, выпрацоўка сумеснай тактыкі дзеянняў, цеснае супрацоўніцтва са структурамі ўлады, стварэнне новых прафсаюзных арганізацый, у тым ліку ў недзяржаўным сектары эканомікі, і каардынацыя дзеянняў усіх арганізацый, якія ўваходзяць у аб'яднанне прафсаюзаў.
   У нашым раёне створаны Савет Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, на якім абраны Прэзідыум раённага Савета аб'яднання. Гэта вопытныя арганізатары прафсаюзнага руху, адказныя работнікі. Спадзяюся, што разам мы зможам пашырыць поле дзейнасці прафсаюзных арганізацый, напоўніць яго свежымі формамі, прыцягнуць да актыўнай працы многіх радавых членаў прафсаюзаў – людзей энергічных, ініцыятыўных, таленавітых і неабыякавых.
   Праца Ашмянскага раённага аб'яднання вядзецца па такіх традыцыйных напрамках як абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных, ахова працы і стварэнне для яго неабходных умоў, прапаганда і зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу членаў прафсаюза і іншых. Асаблівая ўвага надаецца пытанням матывацыі высокапрадукцыйнай і якаснай працы, маральнага і матэрыяльнага стымулявання працаўнікоў, ушанаванні майстроў і прафесіяналаў, лепшых па прафесіях. Але лічу, што ў арганізацыі сваёй дзейнасці, нават з самай высакароднай мэтай па абароне правоў працоўных, прафсаюзы не павінны выбіраць шлях канфрантацыі і ультыматумаў. У нас сацыяльна арыентаваная дзяржава, і маецца досыць магчымасцяў законным шляхам вырашаць праблемныя пытанні. Нашаму аб'яднанню дадзена права ў межах сваіх паўнамоцтваў, ад імя і ў інтарэсах аб'яднаных прафсаюзных арганізацый і членаў прафсаюзаў весці калектыўныя перамовы з прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, наймальнікамі, заключаць з імі пагадненні па сацыяльна-эканамічных і працоўных напрамках. Таксама аб'яднанне заклікана садзейнічаць развіццю ўзаемных сувязяў паміж прафсаюзнымі арганізацыямі, абмене інфармацыяй, вопытам працы, аказваць ім арганізацыйную, кансультацыйную і прававую дапамогу. Штомесяц арганізоўваюцца кансультацыі спецыялістаў па працоўных пытаннях і прыёмы грамадзян прававымі інспектарамі працы Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Наладжана супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі, каб наша дзейнасць была празрыстай і даступнай грамадскасці. Прафсаюзы – адна з самых шматлікіх арганізацый працоўных. Аб'яднаўшы свае шэрагі, мы аб'яднаем і намаганні. А разам мы – вялікая сіла, якая здольная вырашаць самыя складаныя пытанні, важныя як для асобнага члена прафсаюза, так і для ўсёй дзяржавы.