Афіцыйны сайт

Анонсы мерапрыемстваў




10.09.2019 г., 11:00. Спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» ў рамках пасяджэння клуба «Праменьчык» у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў правядуць гутарку з элементамі трэнінгу па прафілактыцы самагубстваў «Нічога даражэй жыцця няма».

10.09.2019 г., 10:00. Спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» сумесна з валанцёрскім атрадам «Ветразь Надзеі» для жыхароў горада правядуць акцыю, прымеркаваную да Сусветнага дня папярэджання самагубстваў, «Скажы жыццю «ДА!»».

12.09.2019 г., 14:00. Работнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» сумесна з атрымальнікамі паслуг у дадзеным аддзяленні ў рамках клуба «Пазітыўны настрой» правядуць гадзіну танцтэрапii «Прыгажосць жыве паўсюль» да дня прыгажосці і цырульніка.

19.09.2019 г., 14:30. У рамках майстэрні «Добрых спраў» валанцёры з ліку наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» і валанцёры-школьнікі ДУА «СШ № 2 г. Ашмяны» будуць вырабляць смайлікі да Дня пажылых людзей.

20.09.2019 г., 10:00. Для атрымальнікаў паслуг у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» будзе арганізавана экскурсія ў музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», прымеркаваная да Дня пажылых людзей.