Афіцыйны сайт

Ахова працы


Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ажыццяўляе: 

- аказанне метадычнай дапамогi службам аховы працы ў рэалізацыі рэгіянальнай мэтавай праграмы па паляпшэнні ўмоў працы работнікаў; 

- аказанне метадычнай і практычнай дапамогі арганізацыям і наймальнікам па ўкараненні сістэмы кіравання аховай працы ў адпаведнасці з дзяржаўнымі стандартамі СТБ 18001 - 2009; 

- аказанне метадычнай дапамогi службам аховы працы, прафсаюзным камітэтам арганізацый у падрыхтоўцы часткі «Ахова працы» калектыўнага дагавора; 

- аказанне метадычнай дапамогі, правядзенне кансультацый службам аховы працы, суб'ектам малога прадпрымальніцтва ў падрыхтоўцы і распрацоўцы «Плана мерапрыемстваў па ахове працы на год»; 

- арганізацыю правядзення ў арганізацыях раёна Сусветных, абласных і раённых Дзён аховы працы; 

- маніторынг па пытаннях аховы працы ў падведамасных арганізацыях раёна. Мэтай маніторынгу па пытаннях аховы працы з'яўляецца не толькі выяўленне парушэнняў заканадаўства аб ахове і ўмоў працы, але і аказанне метадычнай і практычнай дапамогі службам аховы працы арганізацый раёна; 

- правядзенне навучальных семінараў. Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне арганізуе правядзенне штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму. 

Закон Рэспублікі Беларусь «Об охране труда»

   У адпаведнасці з планам работы камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызма і прафесійных захворванняў пры Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце 15 сакавіка 2018 года праводзіцца абласны Дзень аховы працы з адзінай павесткай: "Забеспячэнне патрабаванняў бяспечнасці пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, механізмаў, абсталявання, інтструмента".

  Інфармацыйны ліст аб забеспячэнні бяспекі працы і папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры падрыхтоўцы і правядзенні ў 2018 годзе вясновай пасяўной кампаніі







На прадпрыемствах Ашмянскага раёна прайшоў абласны дзень аховы працы