Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Кастрычнік / Библіятэчнае краязнаўства як рэсурс развіцця турызму

Библіятэчнае краязнаўства як рэсурс развіцця турызму

   26 кастрычніка на базе ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прайшоў першы дзень рэгіянальнага семінара супрацоўнікаў публічных бібліятэк Ашмянскага і Карэліцкага раёнаў. Тэмай семінара стаў актуальны напрамак дзейнасці бібліятэк – краязнаўства і яго роля ў развіцці рэгіянальнага турызму. Задачы, якія вырашаюць сёння бібліятэкі ў гэтым накірунку, – агульныя для кожнай установы: гэта  формы і метады работы,  прыярытэты дзейнасці,  адладжанасць бібліяграфічна-даведачнага апарата і многія іншыя. Адрознівае работу ўстаноў толькі адноснасць да спецыфікі канкрэтнага рэгіёна і канкрэтнай мясцовасці.
    Калегі з Карэліч мелі магчымасць у Ашмянскім раёне пазнаёміцца з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі аграгарадкоў Гальшаны і Баруны, а таксама з работай бібліятэк па вывучэнні, папулярызацыі і захаванні спадчыны гэтых мясцовасцей. Бібліятэкары пабывалі на такіх турыстычных аб’ектах, як Гальшанскі замак, Нявесцін камень, музей Дугі Струве і інш.
   Асобная частка семінара была прысвечана праектнай дзейнасці бібліятэк Ашмянскага раёна. Сваім вопытам работы падзялілася з калегамі кіраўнік праекта “КУТ”, бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг.Кальчуны  Шкелда Алена Адольфаўна. Акрамя таго, Алена Адольфаўна падзялілася неардынарнымі напрацоўкамі  работы з чытачамі.
   Удзельнікі семінара пабывалі таксама ў раённай дзіцячай бібліятэцы, для іх была праведзена экскурсія па бібліятэцы і паказана тэатралізаваная пастаноўка аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод”. У семінары прынялі ўдзел начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага і Карэліцкага райвыканкамаў.
    Другі дзень рэгіянальнага семінара  “Бібліятэчнае краязнаўства як рэсурс развіцця турызму” адбудзецца 31 кастрычніка на базе бібліятэчных устаноў Карэліцкага раёна.