Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Жнівень 2017 / Дзень чыгуначніка адзначылі ў Ашмянах

Дзень чыгуначніка адзначылі ў Ашмянах



   У першую нядзелю жніўня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень чыгуначніка. Незвычайнае свята для працаўнікоў чыгуначнай станцыі Ашмяны падрыхтаваў мясцовы сельскі клуб.
   Упершыню ў аграгарадку прайшло свята «Стальная магістраль». У гэтым годзе мерапрыемства прымеркавалі да 150-годдзя Лібава-Роменскай чыгункі і пуску першага электрацягніка па лініі Маладзечна-Вільнюс.

















   Святочную праграму адкрылі выступленні кіраўніцтва Маладзечанскай дыстанцыі шляху. Калег павіншавалі начальнік дыстанцыі шляху Сяргей Матрашыла, старшыня прафсаюзнага камітэта Міхаіл Барташ, якія падарылі загадчыку мясцовага сельскага клуба кнігу  пра гісторыю Беларускай чыгункі. З прафесійным святам віноўнікаў урачыстасці павіншавалі таксама начальнік чыгуначнай станцыі Ашмяны Ларыса Раціна і старшыня Жупранскай сельвыканкама Андрэй Клышэўскі.
   Госці свята даведаліся аб займальных гісторыях сямейных дынастый чыгуначнікаў.

















   На працягу ўсяго вечара працавала выстава гісторыі чыгункі, якая дапамагла гасцям акунуцца ў мінулае.
  У падарунак віноўнікам урачыстасці прагучалі песні лепшых творчых калектываў клубных устаноў раёна. Госці мерапрыемства змаглі пацешыцца на гульнявых пляцоўках для дзяцей і дарослых, паласавацца шашлыком, салодкай ватай, папкорнам - працаваў выязны гандаль. Дзяцей чакалі вясёлыя надзіманыя атракцыёны, ад якіх проста не было адбою.

















   Кожны, хто прыйшоў на свята змог акунуцца ў вясёлую атмасферу і атрымаць зарад добрага настрою.
  На мерапрыемстве загадчыцы сельскім клубам Таццяне Лапата ад кіраўніцтва Мінскага аддзялення чыгункі быў ўручаны ліст падзякі за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з работнікамі чыгуначнага транспарту і вялікі ўклад, унесены ў папулярызацыю чыгуначных прафесій!