Афіцыйны сайт

Дзіцячыя школы мастацтва


* Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў
* Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў

   Музычна-эстэтычнай адукацыяй дзяцей і падлеткаў у раёне займаюцца 2 дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» (дырэктар Мажэйка Ж. А.), «Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў» (Траціл Н.У.). У аграгарадку Баруны адкрыты класы ДУА «Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў». У аграгарадках Навасёлкі, Кольчуны, Жупраны, Мурованая Ашмянка і ў вёсцы Гродзі класы ДУА «Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў».
  У школах мастацтваў навучаецца 552 навучэнцаў, 191 з якіх - дзеці з сельскай мясцовасці. Музычнай адукацыяй ахоплена 16,8% навучэнцаў агульнаадукацыйных школ раёна.
  Навучанне вядзецца па 13 спецыяльнасцях: фартэпіяна, скрыпка, баян, акардэон, домра, балалайка, гітара, цымбалы, эстрадныя і харавыя спевы, выяўленчае мастацтва, харэаграфія, духавое аддзяленне.
  Штогод выпускнікі школ мастацтваў становяцца навучэнцамі Гродзенскага, Лідскага дзяржаўных музычных каледжаў, Гродзенскага каледжа мастацтваў і іншых сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва.
  У школах працуе 51 настаўнік, з іх 36 маюць вышэйшую і першую педагагічную катэгорыю.
  Дзіцячыя школы мастацтваў вядуць актыўную канцэртную дзейнасць. Пры ДУА "Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў" функцыянуе ансамбль народных інструментаў "Гальшанскія музыкі" (кіраўнік Трот Н.У.) і дзіцячы інструментальны ансамбль «Мелодыка».
  На базе ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» дзейнічаюць 2 народных калектыву настаўнікаў: ансамбль народных інструментаў «Карусель» (кіраўнік Мажэйка Ж. А), інструментальны ансамбль «Добры настрой» кіраўнік Крыніцкая Г. А.) і 2 дзіцячых: фальклорны інструментальны ансамбль «Весялушкі» (кіраўнік Чэрская Т. В.) і харавы калектыў «Крынічка» (кіраўнік Айвазоўская В. Ч.). У 2009 годзе пры Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў створаны інструментальны калектыў «Інтрыга» (кіраўнік Каралева Г. В.), які выконвае музыку розных стыляў і напрамкаў.