Ведай. Памятай. Трымайся!

   21 сакавіка 2018 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» у рамках чарговага занятка Школы «Бяспека грамадзян пажылога ўзросту» адбылася інфармацыйна –прафілактычная сустрэча са старэйшым інспектарам па разьяснняльнай працы Ашмянскага РАУС Гардзей С. В. на тэму «Ведай.Памятай.Трымайся!». Пажылыя грамадзяне даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі, атрымалі поўныя адказы на ўсе пытанні, якія  iх цікавяць.