Афіцыйны сайт

Дзяржаўны сацыяльны заказ

   На тэрыторыі Ашмянскага раёна з 2014 года рэалізуецца дзяржаўны сацыяльны заказ, які фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльна-медыцынскіх паслуг медыцынскай сястрой.
   Трэці год выканаўцам дзяржаўнага сацыяльнага заказу з'яўляецца Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (далей - БТЧК). Медыцынская сястра міласэрнасці  БТЧК аказвае сацыяльна-медыцынскія паслугі дзесяці грамадзянам, няздольным да самаабслугоўвання з частковай стратай рухальнай актыўнасці.
   Паслуга грамадзянам прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове на падставе дагавора і ў адпаведнасці з заключэннем ўстановы аховы здароўя.
   Аказанне сацыяльна-медыцынскіх паслуг накіравана на задавальненне патрэбнасці грамадзян у дадзеных паслугах, на станоўчы фізічны і псіхалагічны стан абслугоўваемых грамадзян.
  
_________________________________________________________________________________________________

   Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ашмянскага райвыканкама паведамляе аб тым, што конкурс на аказанне сацыяльных паслуг з дапамогай выканання дзяржаўнага сацыяльнага заказу – сацыяльная паслуга (медыцынская сястра міласэрнасці) № 2017-512276, абвешчаны 29.11.2017 года, прызнаны адбыўшымся. Пераможцам абраная Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
   Тэлефон адказнай асобы: 801593 45314