Афіцыйны сайт

Акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дню барацьбы з туберкулезам

   23 сакавіка 2018 года спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” Цеханоўска Марына Мечыславаўна і Карповіч Алеся Леанідаўна сумесна з урачом-фтызіятрам установы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца” Наталляй Пятроўнай Зіневіч і валанцёрамі атрада “Парус Надзеі” правялі акцыю, прысведчаную да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам, “Белы рамонак”. Пры правядзенні акцыі былі распаўсюджаны буклеты і брашуры па прафілактыцы і ранняму выяўленню захворвання, а таксама эмблема Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам – белы рамонак, які ўвасабляе здаровае дыханне.