Акцыя Самая цудоўная з жанчын – жанчына з дзіцём на руках

   Правядзенне акцыі, прымеркаванай да Дня жанчын, "Самая цудоўная з жанчын – жанчына з дзіцём на руках” стала добрай традыцыяй. Бо Дзень маці – выдатная нагода сказаць цёплыя словы жанчынам, якія выпрабавалі шчасце мацярынства.
   16 кастрычніка спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” прыйшлі ў радзільнае аддзяленне УАЗ “Ашмянская ЦРБ" з прыемнай місіяй – павіншаваць мам з важнай падзеяй у іх жыцці і ўручыць падарункі для малых.