Галоўная / Сацыяльная сфера / Праца і сацыяльная абарона / Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва / Навіны / Акцыя, прымеркаваная да Дня пажылых людзей, Клопат аб пажылых – абавязак маладых

Акцыя, прымеркаваная да Дня пажылых людзей, Клопат аб пажылых – абавязак маладых




  1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, адбылася акцыя "Клопат аб пажылых – абавязак маладых". Спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі сумесна з валанцёрамі атрада "Ветразь Надзеі" выйшлі на вуліцы горада, каб павіншаваць са святам людзей старэйшага пакалення, выказаць ім вялікую павагу і глыбокую ўдзячнасць, а таксама ўручыць віншавальныя паштоўкі, буклеты з інфармацыяй аб дзейнасці аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і шчодрыя дары восені – яблыкі.