Гаворым і чытаем па-беларуску

   З 11 па 17 верасня структурнымі падраздзяленнямі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” былі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”, мэта якога – папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры і культуры. Сярод іх: літаратурны вечар-партрэт “Гартаючы паэтычныя старонкі” (да 105-годдзя  з дня нараджэння М.Танка), літаратурна-тэатралізаванае свята “Паклонімся беларускаму слову”  – раённая бібліятэка, літаратурная гадзіна “Таямніцы беларускіх слоў” – раённая дзіцячая бібліятэка г.Ашмяны, літаратурна-музычная кампазіцыя “Зямлі вялікай галасы” (да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа) – гарадская бібліятэка г.Ашмяны, пасяджэнне аматарскага аб’яднання  “Праменьчык” “Янка Купала і Якуб Колас – дзецям” – СБ аг. Каменны Лог.
   На працягу тыдня ў бібліятэках паказвалі відэаагляд "Зямлі вялікай галасы" (да 135-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа), які падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Напярэдадні юбілейнай даты, прымеркаванай да 105-гадоваму юбілею М. Танка, бібліятэкамі былі падрыхтаваны і праведзены цыкл літаратурных аглядаў пад агульнай назвай "Паэт магутнага паэтычнага слова".