Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзіцячыя школы мастацтва / Ашмянская ДШМ / Падзеі 2017 / Канцэрт Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў

Канцэрт Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў

   1 снежня ў УА "Гімназія №1» г.Ашмяны адбыўся канцэрт навучэнцаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Гледачамі сталі вучні 3-6 класаў.
   У ролі вядучых выступілі настаўнік музычна-тэарэтычных дысцыплін Ракаўская Юлія Віктараўна і вучань 4 класа харавога аддзялення Камінскі Антон. Яны пазнаёмілі гледачоў з музычнымі інструментамі, прапанавалі адгадаць загадкі. З захапленнем публіка сустракала нумары юных артыстаў: хор «Созвучие» і вакальную групу «Маячок» (кір.Буйко Г. Э.), дуэт у складзе Камінскага Антона і Бохан Вікторыі, Жвірбля Сняжану, Кірдзік Вераніку, Чэрскую Марыю, Авіжіч Надзею, Ромма Мікіту, Стэфаноўскага Мікіту, інструментальны ансамбль «Бусинки» (кір.Чэрская Т.В.).