Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Кастрычнік / Літаратурная галерэя Іх імёны ўславілі Ашмянскі край

Літаратурная галерэя Іх імёны ўславілі Ашмянскі край

  3 кастрычніка ў раённай дзіцячай бібліятэцы г.Ашмяны  адбылася  літаратурная галерэя “Іх імёны ўславілі Ашмянскі край”, якая была запланавана ў рамках    тыдня “Гонар нашай зямлі.”  На мерапрыемства завіталі  вучні  5 “В” класа  ДУА “СШ №2 г. Ашмяны”.  
 Вядучыя ў час мерапрыемства расказалі,  што наша  ашмянская зямля багата на знакамітых людзей. Прадстаўнікі кожнага пакалення, што тут нараджаліся і жылі, пакідалі свой значны і добры след для нашчадкаў – часцінку сябе і сваёй работы на карысць роднай зямлі.
  Для больш яскравага ўспрымання інфармацыі была падрыхтавана прэзентацыя “Знакамітыя землякі” і кніжная выстаўка “Гісторыя Ашмяншчыны ў асобах”. Агляд літаратуры з кніжнай выстаўкі зрабіла бібліёграф раённай бібліятэкі Алена Янкоўская.