Афіцыйны сайт

Адукацыя

   Сістэма адукацыі Ашмянскага раёна прадстаўлена 30 установамі адукацыі: 1 гімназія, 6 сярэдніх школ, школа-інтэрнат, 8 ясляў-садоў, 2 дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, 7 вучэбна-педагагічных комплексаў яслі-сад-школа, 1 установа дадатковай адукацыі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр з аддзяленнем дзіцячага прытулку, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, аздараўленчы лагер «Дружба». Працуюць тры дамы сямейнага тыпу.     Ахоп дашкольнай адукацыяй па раёне ад 3 да 6 год складае 100 %,  ад 1 года да 6 – 83 %; у сельскай мясцовасці – 61 %.  Забяспечана развіццё розных форм арганізацыі дашкольнай адукацыі  (на верасень 2016 г. – 57 груп), у тым ліку на платнай аснове (на верасень 2016 г. – 48 груп), што дазволіла дадаткова ахапіць дашкольнай адукацыяй 445 дзяцей ва ўзросце ад года да 6 гадоў,   у тым ліку на платнай аснове – звыш  394 дзяцей. Арганізавана  сем гувернёрскіх паслуг для   дзяцей ранняга ўзросту. 
    Зніжаны паказчык пропуску дзён па хваробе адным дзіцём за 2016 год да 3,1 дзён (2014 г. - 4,1 дні).
    Забяспечанасць адукацыйнага працэсу дашкольных устаноў сродкамі навучання, гульнёвым і вучэбным абсталяваннем складае  89 % (2015 г. – 88 %), вучэбнымі выданнямі  - 86 % (2015 г. - 83 %).
    На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 7 г.Ашмяны» адкрыты філіял кафедры прыватных методык БДПУ імя М.Танка.
    У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі створаны неабходныя ўмовы для забеспячэння даступнай якаснай адукацыі.      Стабільны катэгарыйны склад педагогаў:  настаўнік-метадыст – 1 (0,2 %),  з вышэйшай і першай катэгорыяй 75,2 % (2015 - 71,4 %). Вышэйшую адукацыю маюць 91 % педагогаў. 
    На 4 % вырасла колькасць педагагічных работнікаў,  якія маюць сертыфікаты карыстальніка інфармацыйных тэхналогій (2015 – 73 %; 2016 – 76,7 %). 
    З 12,3 % да 13,4 % павялічылася колькасць вучняў, якія скончылі навучанне ў 2016 годзе  на «9-10» балаў; з 64 % да 70 % - на “6-10” балаў; 10,8 % выпускнікоў скончылі навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакай (абласны паказчык - 8,8). Якасць ведаў медалістаў штогод пацвярджаецца стопрацэнтным паступленнем у ВНУ. На педагагічныя спецыяльнасці паступіла 52,6 % медалістаў.  Стабільным застаецца працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ (2016 – 65 %; 2015 г.- 66,5 %), на 5,4%  павялічылася колькасць вучняў, якія паступілі ў ВНУ на бюджэтную форму навучання (2015 г. – 70 %); на 16,1 % паступілі ў ВНУ на педагагічныя спецыяльнасці (2016 г. – 38,9  %; 2015 г. – 22,8 %).
    Профільным навучаннем у 2016/2017 навучальным годзе ахоплена 190 навучэнцаў III ступені (53,5 %). Профільныя групы функцыянуюць у 6 установах адукацыі (СШ № 1 г. Ашмяны, СШ № 2 г. Ашмяны, СШ № 3 г. Ашмяны, Гімназіі № 1 г. Ашмяны, Кальчунскай СШ, Гальшанскай СШ).
    Вядзецца мэтанакіраваная прафарыентацыйная работа па паступленні навучэнцаў на педагагічныя спецыяльнасці: з 1 верасня 2016 года на базе СШ № 2 і Гімназіі № 1 г. Ашмяны адкрыты профільныя групы педагагічнай накіраванасці для 25 вучняў (14 %), у 7 установах адукацыі арганізавана работа  факультатыва «Прафесія-педагог» для 34 вучняў X класаў (19 %).
    На абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах заваявана шэсць дыпломаў (+ 1 да 2015/2016 н.г.). На алімпіядзе па тэкстах упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама сярод вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі заваявана сем дыпломаў (+ 4 да 2015 г.).
    Стабільны рэзультат на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды ў 2016 годзе – дыплом 2 ступені па матэматыцы (2015 г. -1).
    Двойчы  навучэнка СШ № 2 г. Ашмяны Кунц Кацярына заваёўвала бронзавы медаль на Еўрапейскай алімпіядзе па матэматыцы сярод дзяўчат (2015 г., 2016 г.).
    Рэзультатыўныя выступленні вучняў на абласной навукова-практычнай  канферэнцыі “Тэхнаінтэлект” – 4 дыпломы;  на рэспубліканскай канферэнцыі біёлага-экалагічных работ навучэнцаў вучні СШ № 3 г.Ашмяны заваявалі дыплом 3 ступені.
    У 2016 годзе два праекты  педагогаў раёна ўдастоены дыпломаў рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” (2014 г. – дыплом 2 ступені).
    Павялічыўся працэнт наведвання навучэнцамі шостага школьнага дня да 69,7 % (+1,5 % да 2015 г.)  (68,2 % - 2015 год).
    Аб’яднаннямі па інтарэсах ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ахоплена 52,7 % вучняў, ва ўстанове дадатковай адукацыі 34,1 %; у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе - 18,6 % (2015 г. – 14,7 %).
    Павялічылася колькасць музеяў (2016 - 12 (80 %); 2015 г. – 11 (73,3 %). Адкрыты музей гісторыі піянерыі Ашмяншчыны ў ДУА «Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».
    Далучэнне вучняў да экскурсійнай дзейнасці па раёне складае 3,1 (абласны паказчык – 1,7).
    Загружанасць спартыўных аб’ектаў у раёне складае 83 %, забяспечанасць спартыўным інвентаром 85 % (2015 г. – 76 %).     Сацыяльна-псіхолага-педагагічную рэабілітацыю ў аддзяленні дзіцячага сацыяльнага прытулку  прайшлі 21 дзіця з 12 сем’яў  (20 дзяцей з 13 сем’яў у 2015 г.). Напаўняльнасць прытулку склала 54 %  (2015 г. – 55 %).
    У 2016 г. 19 дзяцей з 12 сем’яў (2015 г. - 19 дзяцей з 10 сем’яў) былі прызнаныя ў цяжкім становішчы і адчуваюць патрэбу ў дапамозе з боку дзяржавы. Вяртанне дзяцей у біялагічныя сем’і склаў 47,1 %.
    За 2016 г. выяўлена 8  (2015 г. - 7) непаўналетніх, якія маюць  статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся  без апекі бацькоў, у сувязі з пазбаўленнем іх бацькоў бацькоўскіх правоў. Усе дзеці (100 %) выхоўваюцца ў замяшчальных сем’ях.
    Па стане на 01.01.2017 г. на выхаванні ў 16 апякунскіх сем’ях знаходзяцца 18 дзяцей-сірот (на 01.01.2016 г. - 17 апякунскіх  сем’яў, 21 дзіця), 11 выхоўваюцца ў 5 прыёмных сем’ях (на 01.01.2016 г - 9 дзяцей, 4  сям’і). У 3 ДДСТ выхоўваюцца 26 дзяцей (2015 г. – 24  дзіцяці).
    Арганізаваны падвоз для 848 навучэнцаў, з іх транспартам аддзела адукацыі 388 навучэнцаў (66 дашкольнікаў), транспартам філіяла аўтамабільнага парка 460 навучэнцаў.
    У 2016 годзе ўсімі формамі аздараўлення ахоплена 1.423 дзяцей (2015 г. - 1.377), у тым ліку ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем – 673 дзяцей, з дзённым знаходжаннем – 694 дзяцей. Дадаткова арганізавана работа двух 9-дзённых профільных лагераў з кругласутачным знаходжаннем у маляўнічых месцах (56 дзяцей).
    У 2016 годзе працягнута ўмацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.
    На капітальны рамонт аб'ектаў адукацыі прафінансавана 779437,39 рублёў, у тым ліку: з сродкаў мясцовага бюджэту – 396433,99 рублёў, сродкаў ПРААН – 383003,4 рублёў.
    Уведзена ў эксплуатацыю пасля мадэрнізацыі дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 6 г. Ашмяны».
    У 2017 годзе будзе прадоўжана рэалізацыя «Праекта мадэрнізацыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» за кошт сродкаў МБРР у СШ № 1 г. Ашмяны.
    Набыта 67 адзінак тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, 3280 адзінак посуду, 340 адзінак інвентара і дапаможнага абсталявання – на суму 67369,4 рублёў.
    Мэтавы паказчык па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў за 2016 г. пры плане - 4 % выкананы на – 4,1 %.
    Пры рэалізацыі асноўных энергазберагальных мерапрыемстваў за 2016 г. асвоена 181989 рублёў (148 % ад плана на год).
    Праведзена работа па выкананні плана па здачы другаснай сыравіны: макулатура – 123,4 т (103 %), чорны метал – 38,9 т (1105 %), каляровы метал – 69 кг. (135 %).
    Працягнута праца па паляпшэнні супрацьпажарнага стану будынкаў устаноў адукацыі. За 2016 г. на гэтыя мэты выдаткавана 39400,11 руб.
     Паступленні ад пазабюджэтнай дзейнасці за 2016 год складаюць 167,23 тыс. руб. (93,1 %). Дадаткова ў бягучым годзе прыцягнута спонсарскай дапамогі на суму 257035,95 руб., сродкаў на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў – 383, тыс. руб.
    Прыцягнута каля 30 тыс. рублёў у выніку рэалізацыі праектаў сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа.

    Сайт аддзела адукацыі, спорта і турызма      http://oshobr.ihb.by