Афіцыйны сайт
13 красавіка 2018

Рэспубліканскі суботнік пройдзе 21 красавіка

   Кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць у гэтай дзень на сваёй малой радзіме. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 10 красавіка 2018 года №276.
   Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана 21 красавіка на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.
 Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый прымуць асабісты ўдзел у рэспубліканскім суботніку з выездам на сваю малую радзіму.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам у парадку, устаноўленым Мінфінам.
   50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона; 50 працэнтаў — аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Мінфіну ў парадку, устаноўленым гэтым міністэрствам. Дадзеныя сродкі накіроўваюцца Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў мэтах арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстранай шпіталізацыі удзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

БелТА.