Афіцыйны сайт
29 сакавіка 2018

Вынікі конкурсу «Лепшы савет грамадскага пункта аховы правапарадку»

   На падставе пункта 11 Інструкцыі аб парадку правядзення штогадовага конкурсу «Лепшы савет грамадскага пункта аховы правапарадку», зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 10 лістапада 2014 г. № 609, разгледзеўшы пратакол пасяджэння абласной камісіі ад 31 студзеня 2018 г. № 1 па правядзенні другога этапу штогадовага конкурсу «Лепшы савет грамадскага пункта аховы правапарадку» за 2017 год, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт вырашыў прызнаць пераможцам (першае месца) савет грамадскага пункта аховы правапарадку Кальчунскага сельскага выканаўчага камітэта Ашмянскага раёна.
   Віншуем з заслужанай перамогай!