Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Жнівень 2017 / Панямоння жыватворныя крыніцы

Панямоння жыватворныя крыніцы

26 жніўня фальклорныя калектывы Ашмяншчыны дастойна прадставілі свой раён на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, які праходзіў на тэрыторыі Аўгустоўскага канала. Інструментальны фальклорны гурт аддзела культуры і вольнага часу аг. Граўжышкі ўнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі “Фальклорны інструментальны ансамбль”.
   Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны: фальклорная група “Выток” сельскага клуба аг. Мураваная Ашмянка (у намінацыі “Дарослы  фальклорны ансамбль”), фальклорная група ўзорнага ансамбля песні і танца “Званочкі” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны” (у намінацыі “Дзіцячы фальклорны ансамбль”), Сярпейка Святлана, акампаніатар аддзела культуры і вольнага часу аг. Кальчуны (у намінацыі  “Індывідуальны выканаўца” (народная проза).