Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.09.2020

Запуск БелАЭС плануецца прымеркаваць да 7 лістапада

   Запуск БелАЭС плануецца прымеркаваць да 7 лістапада. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з палітычным актывам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
   "Запрашаю ўсіх. Думаю, 7 лістапада, у знакавы дзень для нас, мы зможам там пабываць і сказаць, што мы атрымалі першую электрычнасць з нашай атамнай станцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
   Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергаблокі пакалення 3 + маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі.