Афіцыйны сайт

Аграсядзіба Садок в.Біюцішкі Ашмянскага раёна

Адрас: в.Біюцішкі  (Барунскі с/с)
 
Маб.тэл.: 8-029-691-03-37. Стацыянарны тэл.: 8 (01593) 3-35-83.

Гаспадыня: Кунюта Галіна Антонаўна.
 
Пражыванне ў асобным доме без гаспадароў. Харчаванне самастойнае.

Санітарныя ўмовы: туалет у доме.
 
Бытавая тэхніка: халадзільнік, кухонная пліта, тэлефон, тэлевізар, электрачайнік.

Паркоўка: на тэрыторыі сядзібы, 1 парковачнае месца.
 
Добраўпарадкаванне тэрыторыі: вадаём; месца, абсталяванае для вогнішча, прыгатавання шашлыкоў; альтанка.
 
Славутасці: да в.Баруны 3 км, дзе выклікае цікавасць ансамбль былога кляштара базыльянаў (другая палова XVIII стагоддзя), які ўключае Петрапаўлаўскі касцёл з цудатворнай іконай Божай Маці, манастыр,  дзе з 1700 па 1833гг. размяшчалася школа, якую скончыў літаратар Антоні Адынец, паэт і перакладчык Юльян Корсак, гісторык Леанард Ходзька, пісьменнік Ігнат Ходзька і іншыя. У Барунах можна ўбачыць памятны знак экіпажу самалёта «Ілля Мурамец», які па-геройску загінуў у гады Першай Сусветнай вайны.

Да в.Гольшаны 10 км, дзе можна наведаць выдатны архітэктурны ансамбль манастыра францысканцаў з касцёлам Святога Яна Хрысціцеля (XVII - XVIII стст.), убачыць руіны былога замка Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў (XVI - XVII; XVIII - XX стст.), у якіх згодна пісьменніку Уладзіміру. Караткевічу лунае дух дамы з чорным манахам.

Дакрануцца да мошчаў праведнай Іюліяніі Гальшанскай ў Свята-Георгіеўскай царквы (1901г.). Убачыць помнік у гонар Соф'і Гальшанскай - родапачынальніцы дынастыі Ягелонаў.
  
Адпачынак: сямейны адпачынак з дзецьмі, актыўны адпачынак, арганізацыя палявання, арганізацыя рыбалкі, пазнавальныя экскурсіі, арганізацыя турыстычных маршрутаў.
 
Дадатковая інфармацыя: маецца адзін пакой з магчымасцю пражывання 4 чалавек; наяўнасць асобнага гасцявога дома; наяўнасць сотавай сувязі; транспартнае абслугоўванне; хатнія садавіна, агародніна; магчымасць прывозіць хатніх жывёл; ёсць хатняя жывела; маецца лазня; магчыма ўстаноўка палатак; маецца крама ў населеным пункце.