Афіцыйны сайт

Гандаль

   Гандлёвая сетка раёна налічвае 415  аб'ектаў агульнай плошчай 17718,8 квадратных метраў, з іх крам - 228 адзінак агульнай плошчай 16650,9 квадратных метраў, павільёнаў - 40 адзінак 1067,9 квадратных метраў. 
   У раёне функцыянуе 4 крамы сучаснага фармату з гандлёвай плошчай 1988 кв. м.
Гандлёвая сетка раёна ўключае 10 крам чатырох буйных харчовых гандлёвых сетак, з іх: 5 крам сеткі «Еўраопт», 3 крамы – «Хатні», 1 крама -- ДорОрс, 1 крама -- Санта-Рытэйл. 
   Дзейнічае 4 фірмовых крамы, 9 аўтамагазінаў, 3 гандлёвыя цэнтры, 3 базары. 
Арганізацыю грамадскага харчавання на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 49 аб'ектаў, у тым ліку 25 агульнадаступных аб'ектаў на 1191 пасадачных месцаў (38,6 месцаў на 1000 жыхароў). 
   У сельскай мясцовасці гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляецца праз 64 крамы на тэрыторыі 106 населеных пунктаў і 9 аўтамагазінаў (248 населеных пунктаў): гандлёвыя аб'екты спажывецкай кааперацыі (28 гандлёвых аб'ектаў), ЗАТ «Еўрагандаль» (адзін магазін ў аг. Гальшаны), 35 адзінак належыць прыватным структурам. 
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ў раёне Ашмянскі філіял Гродзенскага аблпо ажыццяўляе праз 44 рознічныя гандлёвыя аб'екты, з іх 40 харчовых магазінаў (18 харчовых, 22 крамы паўсядзённага попыту) і 4 нехарчовыя. Акрамя таго функцыянуе 5 аўтамагазінаў спажывецкай кааперацыі, якія ажыццяўляюць абслугоўванне 175 населеных пунктаў (4,6 тыс. чал.). 
   У раёне забяспечваецца выкананне рэгіянальнага плана развіцця гандлёвай сеткі. За кошт новага будаўніцтва ў горадзе Ашмяны адкрыты чацвёрты магазін гандлёвай сеткі «Еўраопт» з гандлёвай плошчай 687 квадратных метраў. 
   Усяго за студзень-чэрвень 2018 года адкрыта 12 гандлёвых аб'ектаў плошчай 1293,9 квадратных метраў і 2 аб'екты грамадскага харчавання на 54 пасадачныя месцы: летняе кафэ прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «БАБАИБОБА» (19 пасадачных месцаў) і бар ТАА «Вішнёвы сакрэт» (35 пасадачных месцаў). 
У г. Ашмяны пабудаваны магазін «Санта-Рытэйл», адкрыццё плануецца ў канцы жніўня 2018 года. 
Аб'ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі за студзень – чэрвень 2018 года па раёне склаў 59,9 млн. рублёў, або 114,0 % у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду 2017 года, пры заданні 103,4 %.
   Тавараабарот грамадскага харчавання за студзень – чэрвень 2018 года склаў 1,7 млн. рублёў, ці 118,6 % у супастаўныя цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду 2017 года.