З 17 па
24 ліпеня 2017 года аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў і
аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ "ТЦСАН Ашмянскага
раёна" сумесна з РАБТЧК і ГА "Белтіз" праведзены турнір па
шашках сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Шахматы і шашкі – самыя папулярныя віды спорту сярод людзей з
асаблівымі патрэбамі. Галавакружны азарт, які захапляе розумы і сэрцы за шахматнай дошкай, можа
пазнаць кожны, хто вера ў сябе і ў свае сілы. Маленькія і вялікія перамогі,
безумоўна, патрэбны ўсім нам. Але асабліва ў іх маюць патрэбу тыя, каму давялося
спазнаць боль і горыч ад уласнай непаўнавартаснасці і недасканаласці ў чым-небудзь.
А значыць, шашачныя турніры неабходны такім людзям, як паветра.
Асноўныя
мэты і задачы турніру - прыцягненне людзей з абмежаванымі магчымасцямі да сістэматычных
заняткаў спортам, папулярызацыя шашачнага спорту сярод людзей з абмежаванымі
магчымасцямі, выхаванне ў іх спакою і ўпэўненасці ў сваіх сілах, настойлівасці,
уменні выйграваць і прайграваць з годнасцю, а таксама сацыяльна-псіхалагічная
адаптацыя людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў сацыяльным асяроддзі.
У пачатку турніру ўсе ўдзельнікі былі азнаёмлены з гісторыяй гульні ў шашкі, іх
правіламі. За званне пераможцы змагаецца
больш за 12 удзельнікаў турніру. На працягу ўсёй гульні ў зале пануе атмасфера
добразычлівасці і цеплыні. Уся гульня праходзіць у духу рызыкі і жывой
зацікаўленасці ўсіх удзельнікаў.
Па
заканчэнні турніру пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Падобныя сустрэчы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з'яўляюцца сапраўдным
святам, бо самае галоўнае для іх – гэта ўвага і падтрымка.