Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзіцячыя школы мастацтва / Ашмянская ДШМ / Падзеі 2017 / У гасцях - Лідскі дзяржаўны музыкальны каледж

У гасцях - Лідскі дзяржаўны музыкальны каледж

   Кожны навучальны год у ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» наведваюць настаўнікі з УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж». Іх мэтай з'яўляецца аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам і навучэнцам школы.
   У гэтым годзе школу мастацтваў наведалі выкладчыкі цыклавых камісій «Музыказнаўства» Двілянская Б.А., «Спецыяльнае фартэпіяна» Тарарако А.А., «Струнныя смычковыя інструменты» Антончык С.В. і «Баян-акардэон» Рута Л.В. Яны наведалі адкрытыя ўрокі і правялі майстар-класы з вучнямі. Разам з выкладчыкамі прыехалі і навучэнцы Лідскага музычнага каледжа. Яны правялі канцэрт для вучняў школы мастацтваў, пагутарылі з імі і зрабілі памятныя фатаграфіі.