Афіцыйны сайт

Знешнеэканамічная дзейнасць






































За 2016 год экспарт тавараў па Ашмянскаму раёну склаў 18,8 млн. даляраў ЗША, тэмп росту 109,1% да 2015 года. Экспарт тавараў (без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання) склаў 18,0 млн. даляраў ЗША, тэмп росту 107,9% да 2015 года.

Сальда знешняга гандлю таварамі па раёне склалася станоўчае ў памеры 16,5 млн. даляраў ЗША, у тым ліку без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання - 15,7 млн. даляраў ЗША.

У 2016 годзе прадпрыемствамі экспарцёрамі Ашмянскага раёна працягнутая праца па геаграфічнай дыверсіфікацыі экспарту тавараў. За 2016 год рэализованы першыя пастаўкі прадукцыі ў Рэспубліку Беларусь, Таджыкістан, В'етнам, Ганконг, Францыю, Харватыю, Латвію, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Аб'ём экспарту паслуг у цэлым па раёне за 2016 год склаў 5,5 млн. даляраў ЗША. Экспарт паслуг (без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання) роўны 5,1 млн. даляраў ЗША.

Сальда знешняга гандлю паслугамі па раёне склалася станоўчае ў памеры 5,4 млн. даляраў ЗША, у тым ліку без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, - 4,9 млн. даляраў ЗША.

Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры экспарту паслуг займаюць будаўнічыя паслугі 83,6%. Удзельная вага транспартных паслуг - 15,5%, паслуг у галіне аховы здароўя - 0,1%, турыстычных паслуг - 0,16%, іншых дзелавых паслуг - 0,63%.