"Зорны россып восені жыцця"

   Стала добрай традыцыяй у чытальнай зале раённай бібліятэкі адзначаць на пачатку кастрычніка свята, прысвечанае самым годным, самым мудрым, самым паважаным людзям сталага ўзросту.
    3 кастрычніка аддзел абслугоўвання і інфармацыі запрасіў  чытачоў  і ўсіх жадаючых пажылога ўзросту на вечар-віншаванне "Зорны россып восені жыцця".
   Для ўдзельнікаў мерапрыемства  гучалі словы падзякі за іх працу, жыццё. Вядучыя мерапрыемства Вольга Швец і Святлана Галінская разам з прысутнымі дзяліліся ўспамінамі пра мерапрыемствы (паказ прэзентацыі), давалі мудрыя парады, спрабавалі разам з аўдыторыяй скласці алгарытм добрага настрою, расказвалі цікавыя выпадкі з жыцця. За некалькі дзён да мерапрыемтва чытачам бібліятэкі было прапанавана напісаць пажаданне сталым людзям, якія былі агучаны ў час вечара. У гэты дзень бібліятэкары  прапанавалі ўзяць кнігу або часопіс з камерцыйнага фонду, запісацца і атрымаць кансультацыю юрыдычнай службы.
    У час мерапрыемства нарадзіўся верш, прысвечаны людзям, чый узрост заслугоўвае павагі. Аўтар верша – чытач бібліятэкі Буйвід Хрысціна Ігнацьеўна.
    Падтрымаць удзельнікаў вечарыны добрай песняй прыйшлі Фурса Даша, Дземідава Елізавета, Топаль Вераніка.