Версія для друку
Памер
+
Друк

Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі

25.07.2017
 Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі                        
  (тэл. 7-66-25)
 

Мэта дзейнасці аддзялення: аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, садзейнічання ў аднаўленні здольнасці да жыццядзейнасці ў сацыяльным асяроддзі.
      
 Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі аказвае:
•     псіхалагічную і сацыяльную дапамогу грамадзянам;
•    індывідуальнае і групавое псіхалагічнае кансультаванне;
•    дапамога асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, садзейнічанне ў рэалізацыі гарантый па іх сацыяльнай абароне;
•    дапамога грамадзянам, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, садзейнічанне ў аднаўленні здольнасці да жыццядзейнасці ў сацыяльным асяроддзі;
•    дапамога грамадзянам (сем'ям) у пераадоленні міжасобасных і сямейных канфліктаў.

            

 















Забеспячэнне грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі
Умовы забеспячэння грамадзян сродкамі рэабілітацыі:
- Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы (бясплатна);
- удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны (бясплатна);
- інваліды I і II групы (на ўмовах частковай аплаты – 20%, 50%);
- дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў (бясплатна).
Парадак забеспячэння:
- заява;
- ИПР (індывідуальная праграма рэабілітацыі) або заключэнне УКК (урачэбна-кансультацыйная камісія);
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;
- пасведчанне інваліда.

Пункт пракату
Прадастаўленне тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (мыліцы, інвалідныя каляскі, хадункі і інш.) у часовае карыстанне на бязвыплатнай аснове
Адрас: г. Ашмяны, вул. Заходняя, 11
Графік працы: панядзелак – пятніца – 8.00-17.00, абед: 13.00-14.00
Умовы прадастаўлення:
Паслуга прадастаўляецца на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі або індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда.
Парадак прадастаўлення:
- асабістая заява грамадзян або іх законных прадстаўнікоў аб прадастаўленні ім сродкаў рэабілітацыі;
- дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна (пашпарт, від на жыхарства);
- пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (для дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 16 гадоў);
- медыцынскае заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі або індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліднасці.

Салон «Міласэрнасць»
Аказанне замежнай бязвыплатнай дапамогі
Адрас: г. Ашмяны, вул. Будаўнікоў, 38
Графік працы: серада - 9.00-13.00.
Запіс па тэлефоне 7 66 25
Паслуга прадастаўляецца малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, дзецям, шматдзетным, няпоўным апякунскім і прыёмным сем'ям, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

           Размеркаванне замежнай бязвыплатнай дапамогі ажыццяўляецца пры прадастаўленні грамадзянамі дакументаў, якія пацвярджаюць статус названай катэгорыі грамадзян:
-заява
-пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка і членаў яго сям'і;
- пасведчанне інваліда, шматдзетнай сям'і, пенсійнае пасведчанне або інш. дакумент аб праве на льготы;
- даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і;
-даведка аб даходах усіх членаў сям'і за месяц, які папярэднічае месяцу звароту (сярэднедушавы даход сям'і або грамадзяніна, які не павінен перавышаць бюджэт пражытачнага мінімуму).

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца ў аддзяленні:
•    прыняцце рашэння аб прызначэнні (адмове ў прызначэнні) сямейнага капіталу;
•    прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў                             датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу.

 На базе аддзялення функцыянуюць клубы:
1. «Праменьчык» - для інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў;
2. «Свой круг» - для грамадзян, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў;
3. «Вера. Надзея. Любоў» – для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
4. «Бацькоўскі ўніверсітэт» – для шматдзетных сем'яў;
5. «Ветразь Надзеі» - для валанцёраў;
6. «Я і соцыум» - для грамадзян, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
   

   


















Прадастаўленне паслугі часовага прытулку
для ахвяр гандлю людзьмі, асоб, пацярпелых ад насілля, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
   Асобы дадзенай катэгорыі могуць быць змешчаны ў «КРЫЗIСНЫ» ПАКОЙ – спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, у якім створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання.
   Калі Вы знаходзіцеся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і Вам патрэбна прафесійная дапамога псіхолага, Вы можаце патэлефанаваць па нумары: 7-66-25 (панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00).
   Дапамога бясплатная і ананімная. Мы рады Вам дапамагчы!


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://oshmiany.gov.by/by/ad-sac-adaptazyi/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА