Версія для друку
Памер
+
Друк

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі

25.07.2017
 
 
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома 
                            
(тэл. 7-66-26, 7-66-27)


   Дзейнасць аддзялення накіравана на максімальна магчымае падаўжэнне знаходжання грамадзян у звыклых хатніх умовах і падтрыманне іх сацыяльнага, псіхалагічнага  і фізічнага статусу. Аддзяленне створана для аказання непрацаздольным грамадзянам і інвалідам сацыяльна-бытавых, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных і кансультатыўна-інфармацыйных паслуг дома. 
   На абслугоўванні знаходзяцца 534 чалавекі.                              
 

        Аддзяленнем аказваюцца паслугі:                                                 
   на ўмовах поўнай аплаты:                              

- грамадянам  пажылога ўзросту і адзінока пражываючым інвалідам, незалежна ад памеру пенсіі;                                                                           

- адзінокім пажылым грамадзянам і адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі перавышае 2 БПМ на ўмовах частковай аплаты:      - адзінокім пажылым грамадзянам,

адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі не перавышае 2 БПМ

   бясплатна:                                                                  

- адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту (60 гадоў і старэй), адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі не перавышае 1 БПМ                
  - усім катэгорыям ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і сем'ям загінуўшых воінаў (у парадку выключэння).

   Прадастауляюцца паслугі сядзелкі для грамадзян, якія страцілі здольнасць да самаабслугоування і перамяшчэння.


 
 




































   Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца паслугі, якiя не ўваходзяць у пералік бясплатных агульнадаступных сацыяльных паслуг, тарыфы на якія зацверджаны дырэктарам ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна»:
- узворванне глебы мотаблокам;       - пашыў і рамонт швейных вырабаў;
       
- касьба травы мотакасой;                  -  колка і складзіраванне драўніны.

    
  





















   За 12 месяцаў 2018 года аказана тэрміновых разавых паслуг - 1234. 
   Дзейнічае гаспадарчая брыгада (на выязной аснове) для аказання па заявах грамадзян разавых сацыяльна-бытавых паслуг. 

  



















   З 30.11.2016 года дзейнічае дом сумеснага самастойнага пражывання, размешчаны па адрасе: г.Ашмяны, вул. Я.Коласа, д.4, кв.3 для грамадзян пажылога ўзросту здольных да самаабслугоўвання і самастойнага пражывання з ліку пажылых грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
   Дом разлічаны на пражыванне чатырох чалавек. Свой бюджэт жыхары плануюць самастойна, зыходзячы з уласных патрэбаў, распараджаюцца сваёй пенсіяй таксама самастойна. Дапамогу ў вядзеннi хатняй  гаспадаркі ім аказвае сацыяльны работнік.Камунальныя паслугі і іншыя плацяжы ў роўных прапорцыях дзеляцца і аплачваюцца самімі жыхарамi, таксама яны праводзяць аплату за паслугі сацыяльнага работніка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб сацыяльным абслугоўванні.






















На базе аддзялення працуюць 2 сацыяльныя пункты на стацыянарнай аснове -  сацыяльны пункт у г. Ашмяны (вул. Будаўнікоў, 38) і аг.Станцыя Ашмяны ( вул. Піянерская, 12).









Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://oshmiany.gov.by/by/ad-sac-dapamodi/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА