Версія для друку
Памер
+
Друк

Культура

17.12.2016
   Ашмянскі раён мае пэўную сацыяльна-культурную інфраструктуру,  гісторыю і традыцыі, якія падтрымліваюцца і развіваюцца.
   Культурным абслугоўваннем насельніцтва ў раёне займаецца 36 устаноў культуры, у тым ліку: 17 устаноў клубнага тыпу, 16 бібліятэк, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча.
   Дзейнасць устаноў культуры накіравана на захаванне і папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, рэалізацыю Дзяржаўных і рэгіянальных праграм, выкананне сацыяльных стандартаў і пошук новых відаў платных паслуг насельніцтву.
   У раёне налічваецца 21 калектыў з найменнем “народны” і “ўзорны”: у сферы культуры - 14, адукацыі - 7. У клубных установах культуры функцыянуе 91 фарміраванне, у тым ліку 48 дзіцячых.
   Штогод клубнымі ўстановамі раёна праводзіцца больш за 3000 тысяч культурна-масавых мерапрыемстваў, сярод іх фестывалі, святы, тэатралізаваныя паказы, абрады і святы народнага каляндара, канцэрты, спектаклі, дыска-вечарыны, выставы і іншае.
   У раёне праводзяцца рэспубліканскія, гарадскія і раённыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню горада і іншыя.
   У аграгарадках раёна традыцыйна арганізуюцца брэндавыя мерапрыемствы: «Граўжышкоўскі мядовы кірмаш» (аг. Граўжышкі), свята кветак “Кветкавая феерыя» (аг. Кракоўка), свята «Бабровая хатка» (аг. Каменны Лог), свята «Стальная магістраль» (аг. Станцыя Ашмяны), свята сыру «Вясковы сыравар» (аг. Жупраны), народнае гулянне «Бульбяны кірмаш» (аг.Баруны) і іншыя.
   У рамках трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія - Літва - Беларусь у 2013 годзе аддзелам рэалізаваны праект міжнароднага тэхнічнага і трансгранічнага супрацоўніцтва «Два бакі - адна гісторыя і культура».
   У рамках праграмы «ТАНДЭМ» рэалізаваны шэраг праектаў. На тэрыторыі Кальчунского сельсавета «Стварэнне клуба стараст вёсак КУТ - культура кіравання тэрыторыяй» (2014 г.). У 2016-2017 гадах на тэрыторыі Мураванаашмянкоўская сельскага Савета ў рамках праектнай дзейнасці рэалізаваны праект «Стварэнне і дзейнасць клуба сельскіх стараст КУТ».
   У ходзе рэалізацыі праекта ў 2015 годзе ў раёне з’явіўся новы турыстычны аб’ект «Нявесцін камень».
   У ліпені 2017 года нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу «Традыцыя шанавання валуна “Нявесцін камень”.
   У 2018 годзе на базе сельскай бібліятэкі аг.Гальшаны завершана рэалізацыя праекта “Дуга Струвэ - спадчына стагоддзяў”, які фінансаваўся Еўрасаюзам у рамках гуманітарных праграм міжнароднай дапамогі. Праект накіраваны на развіццё экспазіцыі музея Дугі Струве і самога мерыдыяна як аб'ектаў культурнай Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


Структура аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  

Узорныя і народныя калектывы

Аддзел рамёсел і традыцыйнай культуры вескі Паляны 
 
Віды платных паслуг, якія аказваюць установы культуры Ашмянскага раёна


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://oshmiany.gov.by/by/culture-by/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА