Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

День пажылога чалавека

   28 верасня 2017 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылога чалавека «Выдатны залаты ўзрост».
   Наведвальнікі аддзялення прымалі святочныя віншаванні і падарункі ад гасцей: начальніка ўпраўлення па працы. занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага раёна Яшынай Г. У., дырэктара ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» Невяркевіч Л. М., намесніка старшыні раённага савета ветэранаў в. В.Карасёва, першага сакратара БРСМ В.Л. Шыдлоўскай, выкладчыкаў Ашмянскай школы мастацтваў, навучэнцаў гімназіі № 1 г. Ашмяны. Гледачы атрымалі шмат станоўчых эмоцый, добры настрой і масу яркіх уражанняў.





© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.