Версія для друку
Памер
+
Друк

Прамысловасць

16.12.2016
Прамысловыя прадпрыемствы Ашмянскага раёна:

Дынаміка індэкса прамысловай вытворчасці па наборы тавараў-прадстаўнікоў па Ашмянскаму раёну


   Асноўная роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна належыць 9 прамысловым прадпрыемствам.
   У прамысловасці раёна за 2018 год выраблена прадукцыі, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 194,0 млн. рублёў. У аб'ёме прамысловай вытворчасці Ашмянскага раёна найбольшая ўдзельная вага прыпадае на арганізацыі, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, - 95,2%, вытворчасць прадуктаў харчавання займае 92,4%.
   Тэмп росту індэкса фізічнага аб'ёму прамысловай вытворчасці склаў 105,4%, пры заданні на 2018 год 102,8%, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць - 105,5%, горназдабыўная прамысловасць -106,5%; водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў - 105,3%; забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой - 103,6%;
   За 2018 год прадпрыемствамі раёна адгружана прамысловай прадукцыі на 188,4 млн. рублёў, што складае 97,1% у аб'ёме вырабленай прадукцыі.
   На 1 студзеня 2019 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна запасы гатовай прадукцыі склалі 3930,0 тыс. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці – 24,7%, у тым ліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, - 651,0 тыс. рублёў, або 94,2%, арганізацый, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, - 3279,0 тыс. рублёў, або 21,6%.

21,6 %.

















ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

   За 2018 год аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі на Ашмяншчыне склаў 34,6 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт - 30,5 млн. долараў ЗША. Знешнегандлёвае сальда станоўчае ў памеры 26,4 млн. далараў ЗША і вырасла на 1,1 млн. далараў ЗША да ўзроўню 2017 года.
   Экспарт тавараў (без уліку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання) склаўся на ўзроўні 22082,9 тыс. долараў ЗША, або 102,1% да 2017 года (пры заданні 103,2%). Імпарт тавараў - 3666,0 тыс. долараў ЗША, або 89,1% да 2017 года. Сальда знешняга гандлю таварамі станоўчае - 18416,9 тыс. долараў ЗША. Удзельная вага ў прагнозным паказчыку арганізацый, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, - 94,7%, арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці - 5,3%.
   У 2018 годзе знешні гандаль таварамі ажыццяўляўся з 38 краінамі свету, у тым ліку экспарт - у 15 краін. Дыверсіфікацыя экспарту размеркавалася наступным чынам: у краіны СНД рэалізавана 96,7% прадукцыі раёна (у тым ліку Расійская Федэрацыя - 89,6%), у краіны па-за СНД - 3,3% (у тым ліку ў краіны Еўрапейскага саюза - 3,3 %).
   У 2018 годзе экспарт тавараў у Еўрапейскі саюз склаў 746,0 тыс. долараў ЗША пры гадавым заданні 540,0 тыс. долараў ЗША. Экспарт тавараў ажыццяўляўся ў 5 краін Еўрапейскага саюза, пры гэтым пастаўкі павялічаны ў Бельгію, Літву, Нідэрланды ў два і больш разоў. Асноўныя пакупнікі беларускай прадукцыі: Нідэрланды (удзельная вага ў экспарце краін Еўрапейскага саюза - 61,7%). Найбольш значныя экспартныя пазіцыі - лесаматэрыялы і іншыя тавары дрэваапрацоўчай прамысловасці, пастаўшчыкамі якіх з'яўляюцца прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці.
   За 2018 год экспарт паслуг (без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання) склаўся на ўзроўні 6990,0 тыс. долараў ЗША, або 108,9% да ўзроўню 2017 года, пры заданні 100,0%. Сальда знешняга гандлю паслугамі станоўчае  6600,0 тыс. долараў ЗША.
   У 2018 годзе арганiзацыi раёна аказвалі на экспарт 5 відаў паслуг:
будаўнічыя - 5,3 млн. долараў ЗША, або 104,1% да 2017 года (удзельная вага ў экспарце 68,7%),
транспартныя - 1,6 млн. долараў ЗША, або 124,8% (20,0%),
іншыя дзелавыя - 0,8 млн. долараў ЗША, або 160,2% (10,7%),
турыстычныя - 0,036 млн. долараў ЗША, або 255,6% (0,4%),
паслугі ў галіне аховы здароўя - 0,01 млн. долараў ЗША, або 126,2% (0,1%).
   Экспарт паслуг ажыццяўляўся для рэзідэнтаў 18 краін. Асноўнымі краінамі-партнёрамі з'яўляюцца Расійская Федэрацыя і Літоўская Рэспубліка, на долю якіх прыпадае 74,0% і 15,0% адпаведна.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://oshmiany.gov.by/by/promyshlennost-by/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА