Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Супрацоўнікі ДУ ТЦСАН Ашмянскага раёна віншуюць са святамі Божага Нараджэння і Новага года

   Напярэдадні свята Божага Нараджэння па некалькіх маршрутах выехалі аўтамабілі ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна», каб павіншаваць з надыходзячымі святамі пажылых і адзінокіх людзей, гасцявыя, прыёмныя і шматдзетныя сем’і, дзяцей, якім не хапае бацькоўскага цяпла, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых. Не засталіся без увагі і віншаванняў ветэраны і ўдзельнікі вайны, ветэраны працы.
   Супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму  стварылі   і падпісалі больш за пяцьсот паштовак, каб парадаваць сваіх падапечных і падарыць ім часцінку свайго душэўнага цяпла. Няхай гэта толькі маленькая сустрэча з чароўным, але пажылым людзям яна запомніцца надоўга.


















    4 студзеня 2018 года тры аддзяленні ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» сумесна з валанцёрамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту наведалі жыхароў Дома сумеснага самастойнага пражывання. Час, праведзены разам, дапамог акунуцца ў святочную атмасферу Навагодніх і Калядных святаў: гучалі песні, Дзед Мароз і Снягурка дарылі салодкія падарункі і, нягледзячы на шаноўны ўзрост, як мы ў дзяцінстве вадзілі карагоды і расказвалі вершы пра Новы год.


© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.