Версія для друку
Памер
+
Друк

Сельская гаспадарка

16.12.2016

Спіс сельскагаспадарчых арганізацый Ашмянскага раёна
Спіс кіраўнікоў арганізацый Ашмянскага раёна, якія абслугоўваюць АПК
ЗВЕСТКІ аб фінансавых выніках па сельскагаспадарчым арганізацыям


У раёне маецца 8 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і 27 фермерскіх гаспадарак. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў састаўляе 50,5 тыс. га, з іх раллі 33,6 тыс. га. Якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў складае 31,2 бала, ворыва – 34,1 балы. На тэрыторыі раёна функцыянуюць 4 перапрацоўчых прадпрыемстваў, на якіх вядзецца перапрацоўка і вытворчасць мяса, малака, бульбы, дрожджаў. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Ашмянскага раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса - малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў і бульбы ў раслінаводстве.
У галіне сельскай гаспадаркі працуе 1538 чалавек. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчых культур, рыбаводстве, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі. За фермерскімі гаспадаркамі замацавана 1629 га зямельных угоддзяў. У гаспадарках маюцца жывёлагадоўчыя фермы па вытворчасці малака, свініны, ялавічыны.  
Па стане на 1 кастрычника 2019 года на фермах утрымліваецца 24767 галоў буйной рагатай жывёлы (у тым ліку 9 103 галавы кароў), 17257 галавоў свіней.
За студзень-верансень 2019 года:
 - надой малака склаў 30,0 тыс. тоны (103,0 % да ўзроўню 2018 года),
 - рэалізавана мяса ў жывой вазе 4,1 тыс. тон (90,7 % да ўзроўню 2018 года),
 - ад кожнай каровы надоена 3245 кг малака (плюс 84 кг да ўзроўню 2016 года),
 - выраблена валавай прадукцыі на суму 52335,5 тыс. рублёў (102,4% да ўзроўню 2018г.).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за студзень-жвіневь 2019 года склала 34764 тыс. рублёў, або 109,7 % да ўзроўню 2018 года.  Прыбытак ад рэалізацыі склаў 31 тыс. рублёў.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://oshmiany.gov.by/by/selskoe-xozyaistvo-by/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА