Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старонка прафсаюза

Прафсаюзная арганізацыя ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» налічвае 48 членаў.

• Першасная прафсаюзная арганізацыя ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» кіруецца ў сваёй дзейнасці Статутам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі РБ.
• Галоўная задача прафсаюзнага камітэта - сацыяльная абарона членаў прафсаюза. Гарантам сацыяльных і працоўных правоў супрацоўнікаў з'яўляецца калектыўны дагавор.

Старшыня прафсаюзнага камітэта: Буйко Ганна Эдуардаўна

Склад прафсаюзнага камітэта:
- Міцэвич Н. Л.
- Рагачова А. Д.
- Асмольская І. В.

Склад рэвізійнай камісіі:

- Крыніцкая Г. А.
- Брашко Ю. Ч.
- Шаверда А. І.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

• Кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства
• Інфармацыйна-прапагандысцкая праца
• Ахова працы
• Культурна-масавая работа
• Спартыўна-аздараўленчая работа
• Праца з моладдзю
• Праца з ветэранамі
• Сумесная праца з грамадскімі арганізацыямі

Формы і метады працы:
• Сустрэчы з ветэранамі
 • Пасяджэнні прафсаюзнага камітэта
• Сумесныя пасяджэння з адміністрацыяй школы
 • Правядзенне традыцыйных святаў
• Ушаноўванне юбіляраў
• Экскурсійныя паездкі
 • Працоўныя акцыі

   Правы члена прафсаюза
   Член Прафсаюзу мае права:
- на абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў у органах дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, судах розных інстанцый;
- на зварот у выбарныя органы Прафсаюзу па дапамогу з пытаннямі, заявамі і прапановамі, патрабаваць адказу па сутнасці звароту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- абмяркоўваць на прафсаюзных схода, канферэнцыях, пасяджэннях выбарных органаў пытанні статутнай дзейнасці і працы выбарных органаў, карыстацца інфармацыяй пра дзейнасць прафсаюзных арганізацый і прафсаюзных органаў, уносіць прапановы, выказваць і адстойваць сваё меркаванне, удзельнічаць у выпрацоўцы рашэнняў і іх рэалізацыі;
- выбiраць i быць абраным у склад выбарных органаў Прафсаюзу па дасягненні 18 гадоў;
- прысутнічаць на пасяджэннях выбарнага органа Прафсаюзу пры абмеркаванні пытанняў, якія закранаюць яго інтарэсы;
- атрымліваць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыі ў прафсаюзных органах па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Прафсаюза; пры неабходнасці атрымліваць матэрыяльную дапамогу са сродкаў профбюджета па рашэнню адпаведнага прафсаюзнага органа;
- на заахвочванне за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці па рашэнню адпаведнага прафсаюзнага органа; карыстацца правамі і льготамі, прадастаўленымі дамовамі і калектыўнай дамовай.


© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.