2013 год

    Разгледзеўшы хадайніцтвы працоўных калектываў і структурных падраздзяленняў Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта аб заахвочванні працоўных калектываў, перадавікоў народнай гаспадаркі Ашмянскага раёна за найлепшыя дасягненні ў гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве,  грамадска-палітычным  жыцці па выніках 2013 года Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт рашыў занесці на раённую дошку Гонару:
 
працоўныя калектывы:
аддзялення анастэзіялогіі і рэанімацыі ўстановы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца” (загадчык Каранькоў Юрый Леанідавіч);
брыгады слесараў-рамонтнікаў каўбаснага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмянскі мясакамбінат” (майстар механічнай службы Шаверда Аляксандр Вацлававіч);
вытворчага ўчастка № 1 сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ашмянскі Світанак” (загадчык Лаздзін Уладзімір Станіслававіч);
народнага ансамбля песні і танца “Крыніцы” Ашмянскага раённага Дома культуры (кіраўнік Чаплінская Вольга Францаўна);
службы падстанцый філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” -  Ашмянскія электрычныя сеткі (начальнік Каліноўскі Павел Тадэвушавіч);
малочнатаварнай фермы “Гальшаны” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гальшанскі” (загадчык Гардзей Таццяна Францаўна);
узорнага хору “Пралескі” дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей-сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (кіраўнік Емяльянава Вольга Пятроўна);
участка па мантажу, рамонту, абслугоўванню жывёлагадоўчых ферм Ашмянскага адкрытага акцыянернага таварыства “Аграпрамтэхніка” (начальнік  Ляўковіч Аляксандр Мар’янавіч);
участка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак № 1 Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (начальнік Санько Аляксандр Мікалаевіч);
участка апрацоўчых работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнік” (начальнік Качан Святлана Іванаўна);
 
перадавікоў народнай гаспадаркі:
Арліцкую Наталлю Зянонаўну, аператара машыннага даення кароў малочнатаварнай фермы “Войневічы” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва  “Ашмянскі Світанак”;
Беляховіча Віталія Эдуардавіча, трактарыста ўчастка аўтатранспарта Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Багдановіча Віталія Іванавіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Кляцкова;
Гайдукевіч Ганну Аўгусцінаўну, сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна”;
Грудзіну Аляксандра Аляксандравіча, выкладчыка спецыяльных дысцыплін  установы адукацыі “Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж”;
Друцель Рэгіну Чаславаўну, жывёлавода малочнатаварнага комплекса “Кракоўка” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва  “Кракоўка”;
Жукоўскую Валянціну Пятроўну, прыёмшчыцу заказаў комплексна-прыёмнага пункта аг. Гальшаны Ашмянскага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва “Ашмяны-быт”;  
Жыліка Сяргея Аляксандравіча, метадыста па музеях і ахове гістарыка-культурнай спадчыны раённага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці;
Іхсанава Сяргея Аглямавіча, вадзіцеля сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва  “Гальшанскі”;
Каханоўскага Івана Іванавіча, вадзіцеля аўтамабіля грузавога парку філіяла “Аўтамабільны парк № 13 г. Ашмяны” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;
Курыгу Алену Рышардаўну, вырабляльніка натуральнай каўбаснай абалонкі мясатлушчавага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмянскі мясакамбінат”;
Мікішку Віктара Аляксеевіча, вадзіцеля пагрузчыка дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 28 філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”;
Ланеўскага Уладзіміра Уладзіміравіча, муляра ўчастка агульнабудаўнічых работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнік”;
Лісоўскага Гендрыка Мечэслававіча, машыніста па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу ўчастка здабычы адкрытага акцыянернага таварыства “Торфабрыкетны завод Ашмянскі”;
Матвейчыка Івана Іванавіча, начальніка аддзела тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Ашмянскай мытні;
Пятковіча ГенадзяФранцавіча, электрагазазваршчыка Ашмянскага адкрытага акцыянернага таварыства “Аграпрамтэхніка”;
Руткоўскую Вольгу Эдуардаўну, сепаратаршчыка малака і малочнай прадукцыі апаратна-масларобчага ўчастка “Ашмянскі сыраробны завод” філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;
Сакалоўскую Ніну Іванаўну, штампоўшчыка механічнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Радыётэхніка”;
Саковіч Таццяну Мікалаеўну, фельчара зубной стаматалагічнай паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца”;
Смалонскага Паўла Мікалаевіча, дыспетчара аператыўна-дыспетчарскай службы філіяла Гродзенскага  рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” – Ашмянскія электрычныя сеткі;
Шавеля Гэндрыка Валянцінавіча, трактарыста-машыніста  сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Крэйванцаўскі”;
Швабовіча Генадзія Іванавіча, настаўніка працоўнага навучання дзяржаўнай установы адукацыі “Мураванаашмянкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”;
Шымановіч Ірыну Феліксаўну, аператара па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селякцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі”;
Яжэвіч Святлану Мікалаеўну, разкладчыка сыравіны адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмяны-Лён”;
сям'ю Амбражэвіч Ганны Іосіфаўны і Расціслава Іванавіча.