Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231103, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

80 лет Ошмянскому району

Ашмянскаму раёну – 80

 

Дарагія землякі!

 

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды знамянальнай падзеі – 80-годдзя ўтварэння Ашмянскага раёна.

Яго гісторыя авеяна неўміручай баявой і працоўнай славай некалькіх пакаленняў, якія ўнеслі значны ўклад у росквіт сваёй малой радзімы.

Найвялікшае багацце  нашай слаўнай Ашмянская зямлі – яе людзі. Дзякуючы працавітасці, адданасці, жыццёвай мудрасці і грамадзянскаму абавязку жыхароў Ашмяншчыны дасягнуты значны ўзровень  ў вытворчай, сельскагаспадарчай і культурнай  галінах гаспадаркі.  З гожным годам разрастаецца, становіцца больш сучасным і прыгожым наш горад,  аграгарадкі і вёскі добраўпарадкваюцца, набываюць сучасны выгляд, жыццё напаўняецца новым зместам.

Няма сумненняў у тым, што і надалей наш край будзе дынамічна развівацца. Залогам гэтаму з’яўляюцца здольныя, працавітыя людзі, якія свае сілы і талент аддавалі і аддаюць на яго карысць. Іх справамі і талентам будзе прыгажэць Ашмянская зямля.

Дазвольце ад імя Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў падзякаваць за добрасумленную працу усіх, хто сваёй працай стварае нашаму раёну аўтарытэт і славу, і шчыра павіншаваць са святам – 80-годдзем з дня ўтварэння Ашмянскага раёна.

Няхай у вашых дамах пануюць спакой і дабрабыт, а ў сэрцах – задавальненне ад зробленай справы. Няхай настрой ваш будзе светлым і радасным, а жыццёвыя складанасці не паменшаць аптымізму і веры ў лепшую будучыню.