Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Персанальная выставаўка Галіны Селістроўскай адкрылася

6 ліпеня бягучага года ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Галіны Міхайлаўны Селістроўскай “Роднай рукі каляровая ніць”.
Мастацтва вышывання знаёма Галіне Міхайлаўне з дзяцінства. Першыя ўрокі вышыўкі атрымала ад маці, затым ад настаўніцы, якая жыла ў іх доме.
У бацькоўскім доме захаваліся яе дзіцячыя вышывані.
Больш грунтоўна гэтым відам творчасці захапілася ўжо на заслужаным адпачынку. Аддае любімаму занятку кожную вольную хвілінку. Апошнія дванаццаць гадоў займаецца вышыўкай карцін крыжыкам.
На сённяшні дзень у аўтара выстаўкі налічваецца больш за 100 работ, некаторыя ў падвойным экзэмпляры! Свае працы з задавальненнем дорыць родным, блізкім і сябрам. Вышыўкі Галіны Міхайлаўны знаходзяцца ў Вільні, Санкт-Пецярбургу, Казані і нават у Амерыцы. Шмат работ падорана і ў Беларусі: Мінск, Воранава, Браслаў і, вядома ж - Ашмяны!
На мерапрыемства былі запрошаны сябры, былыя калегі і сваякі Галіны Міхайлаўны.
Цёпла і па-сяброўскі прайшло адкрыццё першай персанальнай выстаўкі Г.М.Селістроўскай.