Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Вечар-ушанаванне народных умельцаў "Жыцце, як песня звонкая журчыць"


   9 красавiка ў сельскім  клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна прайшоў вечар-ушанаванне народных умельцаў Жупранскага сельскага савета. Цiкавыя, разнастайныя выставы, захапляючыя інтэрв'ю вядучай з кожным з майстроў - усе гэта зацiкавіла гледачоў  да тых, хто здаецца жыве побач. Не заўжды мы ведаем аб творчых захапленнях сваiх жа аднавяскоуцаў. Тым прыемней было адкрыцце новых талентаў, такiх як Болзан Аксана, Аугуль Кацярына, Субач Марыя. Шмат добрых і цёплых слоў было сказана і ў адрас старэйшай народнай умелiцы аграгарадка Аўгуль Гелены Францаўны, майстроў аддзела раместваў i традыцыйнай культуры вёскi Паляны: Свiрскай Валянцiны i Пакульневiч Валянцiны.         Апладысментамi суправаджалi гледачы і дэфiле дзяўчынак, якія дэманстравалі  вырабы з атласных лентаў  майстрыцы Аксаны Болзан. Стваралi добры настрой вечара ўдзельнікі творчых калектываў сельскага клуба.