Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Народнае гулянне да Дня Незалежнасці адбылося ў Ашмянах

Уся краіна учора, 3ліпеня, адзначала галоўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Не выключэннем стаў і горад Ашмяны. Нават само надвор’е было салідарным з арганізатармі свята. 
У парку размясціліся сельскія саветы з выставамі-прэзентацыямі жыцця аграгарадкоў. Кожны жадаючы мог наведаць і школу, і клуб, і нават баню. Дзеці бавілі час гульнямі, маляваннем, рознымі забаўлянкамі на дзіцячай пляцоўцы. 
Для аматараў народнай творчасці лепшыя творчыя калектывы “Крыніцы”, “Жытніца”, “Граўжанцы”, “Імпульс”, “Хорошее настроение” прапанавалі свае канцэртныя праграмы. Добрым настроем сустракалі ашмянцы і гасцей свята: народны ансамбль народнай песні “Хутарок” (г. Смарнонь) і групу “BayCity” (г. Мінск). 
Спартыўныя спаборніцтвы,гульнёвыя праграмы, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладных відах мастацтва, аквагрым, атракцыёны і многае іншае было прапанавана жыхарам і гасцям горада.
Па добрай традыцыі на галоўным свяце нашай краіны ўзнагародзілі дыпломамі  райвыканкама  працоўныя і творчыя калектывы раёна, якія плённа працавалі на працягу года.  
Але галоўнае на гэтым свяце – гэта памяць, памяць пра тых, хто не шкадуючы свайго жыцця абараняў ад ворага нашу краіну,  памяць пра ветэранаў – апошніх сведкаў той жудаснай вайны. Таму традыцыйнае ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны, падарункі для ветэранаў , як наказ для падрастаючага пакалення: каб жыць незалежнымі, трэба памятаць нашу гісторыю, памятаць кошт той Вялікай Перамогі.