Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
14.01.2020

У новай бальніцы ў Астраўцы будуць працаваць 140 маладых спецыялістаў

Зараз у Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы адкрываецца першая чарга, а ў выніку клініка атрымае статус міжраённай. Як паведаміў галоўны ўрач лячэбнай установы Уладзімір Мажэйка, здаюцца тры корпусы, харчблок з гароднінасховішчам і кацельня. Першы корпус-лячэбны, разлічаны на 232 ложкі. У ім размесцяцца аддзяленні неўралогіі, кардыялогія, тэрапіі, хірургіі і педыятрычнае. У трэцім корпусе-аддзяленне прамянёвай тэрапіі, аддзяленне пералівання крыві і водагразелячэбніца. Аддзяленні рэанімацыі і рэабілітацыі, лабараторыя, аперацыйны блок, ангіяграфія адкрыюцца ў чацвёртым блоку. Бальніца абсталявана самым сучасным высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем, якое апрабавана пасля правядзення пусканаладачных работ і гатова да працы. 140 маладым медыцынскім работнікам, выпускнікам 2019 года, пашчасціла пачынаць сваю працоўную біяграфію ў адной з найбуйнейшых медыцынскіх устаноў Гарадзеншчыны, а яшчэ жыць у сучасным горадзе атамшчыкаў. Усе маладыя лекары забяспечаны жыллём. У снежні 2019 года ў новым мікрараёне адкрыты інтэрнат на 55 месцаў. У гэтыя дні прымаюць на працу вопытных спецыялістаў з іншых рэгіёнаў. Пасля здачы першай чаргі новай ЦРБ у студзені адбудзецца ўрачыстае адкрыццё самага буйнога аб'екта сацыяльнай інфраструктуры горада беларускіх атамшчыкаў. Газета " Гродзенская праўда"