Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.01.2020

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў помніка Ігара Лучанка

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту Беларусі і СССР Ігара Лучанка. Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння помніка. Яго ўдзельнікамі могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага помніка павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора-увекавечанне памяці народнага артыста і лаканічна размяшчацца на месцы пахавання. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 20 сакавіка па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 718. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены 20 сакавіка не пазней за 17.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Журы разгледзіць конкурсныя матэрыялы на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 красавіка. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы". Арганізатарам З'яўляецца Міністэрства культуры. БелТА