Бел
У Ашмянскай раённай бібліятэцы з 4 па 8 снежня праходзіць Тыдзень прававой інфармацыі “Усе маюць права ведаць аб праве”. Тыдзень пачаўся з адкрытага прагляду літаратуры кніжнай выставы “Закон адзін для ўсіх”, у ходзе якога чытачы змаглі пазнаёміцца з літаратурай заканадаўча-прававога характару па тэмах: “Правы сям'і – клопат дзяржавы”, “Вашы правы і абавязкі, маладыя”, “Заканадаўства ў дапамогу інвалідам і пажылым”, “Парады юрыста на ўсе выпадкі жыцця”. Дадзеная выстава з тэматычнымі падборкамі будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Тыдня. 
