Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома
(тэл. 7-66-26, 7-66-27)
Дзейнасць аддзялення накіравана на максімальна магчымае падаўжэнне знаходжання грамадзян у звыклых хатніх умовах і падтрыманне іх сацыяльнага, псіхалагічнага і фізічнага статусу. Аддзяленне створана для аказання непрацаздольным грамадзянам і інвалідам сацыяльна-бытавых, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных і кансультатыўна-інфармацыйных паслуг дома.
На абслугоўванні знаходзяцца 534 чалавекі.
Аддзяленнем аказваюцца паслугі:
на ўмовах поўнай аплаты:
- грамадянам пажылога ўзросту і адзінока пражываючым інвалідам, незалежна ад памеру пенсіі;
- адзінокім пажылым грамадзянам і адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі перавышае 2 БПМ на ўмовах частковай аплаты: - адзінокім пажылым грамадзянам,
адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі не перавышае 2 БПМ
бясплатна:
- адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту (60 гадоў і старэй), адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі не перавышае 1 БПМ
- усім катэгорыям ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і сем'ям загінуўшых воінаў (у парадку выключэння).
Прадастауляюцца паслугі сядзелкі для грамадзян, якія страцілі здольнасць да самаабслугоування і перамяшчэння.
Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца паслугі, якiя не ўваходзяць у пералік бясплатных агульнадаступных сацыяльных паслуг, тарыфы на якія зацверджаны дырэктарам ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна»: - узворванне глебы мотаблокам; - пашыў і рамонт швейных вырабаў;
- касьба травы мотакасой; - колка і складзіраванне драўніны.
За 12 месяцаў 2018 года аказана тэрміновых разавых паслуг - 1234.
Дзейнічае гаспадарчая брыгада (на выязной аснове) для аказання па заявах
грамадзян разавых сацыяльна-бытавых паслуг.
З 30.11.2016 года дзейнічае дом сумеснага самастойнага пражывання, размешчаны па адрасе: г.Ашмяны, вул. Я.Коласа, д.4, кв.3 для грамадзян пажылога ўзросту здольных да самаабслугоўвання і самастойнага пражывання з ліку пажылых грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Дом разлічаны на пражыванне чатырох чалавек. Свой бюджэт жыхары плануюць самастойна, зыходзячы з уласных патрэбаў, распараджаюцца сваёй пенсіяй таксама самастойна. Дапамогу ў вядзеннi хатняй гаспадаркі ім аказвае сацыяльны работнік.Камунальныя паслугі і іншыя плацяжы ў роўных прапорцыях дзеляцца і аплачваюцца самімі жыхарамi, таксама яны праводзяць аплату за паслугі сацыяльнага работніка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб сацыяльным абслугоўванні.
На базе аддзялення працуюць 2 сацыяльныя пункты на стацыянарнай аснове - сацыяльны пункт у г. Ашмяны (вул. Будаўнікоў, 38) і аг.Станцыя Ашмяны ( вул. Піянерская, 12).