Галоўная / Адно акно / Агульная інфармацыя аб службе адно акно

Агульная інфармацыя аб службе адно акно


Аб службе "адно акно"

Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта

 

 

Створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 “Аб службе “адно акно” і з'яўляецца формай арганізацыі дзейнасці райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне на тэрыторыі Ашмянскага раёна па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 "Аб пераліку адміністрацыйных працэдур , прыём і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно".

Забяспечвае работу Ашмянскага райвыканкама па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу "Адно акно".

Забяспечвае ўзаемадзеянне Ашмянскага райвыканкама, сельвыканкамаў і арганізацый раёна па пытаннях рэалізацыі зваротаў грамадзян па заяўным прынцыпе "Адно акно".

Вядзе тлумачальную работу даведачна-інфармацыйнага характару і папярэдняе кансультаванне па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.

 

Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:

- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з часткай другой пункта 3 і пунктам 4 Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно";

- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

- забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

  - выдача адміністрацыйных рашэнняў.

 

Служба "адно акно" размешчана ў адміністрацыйным будынку Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта  па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103, 1 паверх, кабінет №6

 

Рэжым работы:

Штодня

8.00-17.00

Серада

8.00-20.00

Субота, нядзеля

выхадны

 

 Структура службы:

 

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

Пасада

Нумар тэлефона

Шаўлюк Алена Іосіфаўна

спецыяліст службы "адно акно"

тел. 8(01593) 2 21 31;
каб. 6.

Акінча Ліна Сяргееўна

спецыяліст службы "адно акно"

тел. 8(01593) 2 21 25;

каб. 6.

Бардун Дыяна Ігараўна

спецыяліст службы "адно акно"

тел. 8(01593) 2 21 25;

каб. 6.


Кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыяй дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе Шаверда Віталій Вацлававіч - начальнік аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, каб. 38, тэл. 8(01593) 2 21 30.

 

       Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыяй дзейнасці службы ажыццяўляецца кіраўніком спраў райвыканкама Юнашка Алай Іосіфаўнай, каб. 28, тэл. 8(01593) 2 21 08.

 

Папярэдняе кансультаванне, папярэдні запіс на прыём, прыём зваротаў па тэлефоне праводзіцца штодзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 17.00, у сераду з 8.00 да 20.00 па тэлефоне 142, 2-21-25, 2-21-22, фа 21-31.

 

Тэлефон "гарачай лініі" 2 21 32

 

Звярнуцца да кіраўніцтва райвыканкама можна з дапамогай электроннай пошты на адрас ispolkom@oshmiany.gov.by, а таксама з дапамогай электроннай формы размешчанай на галоўнай старонцы дадзенага сайта.

 

Вышэйстаячы дзяржаўны орган

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт,

 

230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3

Рэжым работы: 

панядзелак-пятніца з 8.30 до 17.30

абедзенны перапынак з13.00 до 14.00

выходныя дні: субота, нядзеля