Галоўная / Аб'явы / Анонсы
29.05.2023

1 чэрвеня ў гарадскім парку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё летняй аздараўленчай кампаніі - 2023

1 чэрвеня, У Дзень абароны дзяцей, у гарадскім парку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё летняй аздараўленчай кампаніі-2023. У праграме свята — майстар-класы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Горад майстроў», а таксама аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, гульнявыя праграмы ад работнікаў цэнтра культуры, канцэртная праграма, яркія фотазоны і многае іншае. Пачатак у 11.00.