10 красавіка, напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у Ашмянскім раёне адбудзецца патрыятычны аўтапрабег "памяць". Старт удзельнікі мерапрыемства бяруць каля раённага цэнтра культуры. У маршруце памяці некалькі прыпыначных пунктаў, падчас якіх плануецца ўскладанне кветак да помнікаў землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.