Галоўная / Аб'явы / Анонсы
12.05.2023

14 мая ў Ашмянах адзначаць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна

14 мая Беларусь адзначыць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Кожны з іх беларусы выбіралі самастойна і разам.

У такім «трыадзіным» фармаце — упершыню: адпаведны ўказ прэзідэнта быў падпісаны 12 красавіка, гэты дакумент зацвердзіў новую назву свята, якое дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам краіны. Але не толькі гэта аб'ядноўвае іх: усе тры сімвала прынятыя на аснове ўсенароднага абмеркавання.

У 2021 годзе ў Ашмянах ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта плошча Дзяржаўнага сцяга, якая стала знакавым месцам для ашмянцаў і гасцей райцэнтра. У нядзелю менавіта тут пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У рамках урачыстасці, якая пачнецца ў 11.00, адбудзецца цырымонія развітання з піянерскім гальштукам, уступленне ў шэрагі БРСМ, канцэртная праграма творчых калектываў Ашмянскага раёна.