Галоўная / Аб'явы / Анонсы
01.08.2022

5 жніўня адбудзецца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой тэлефоннай лініі»

5 жніўня 2022 г. з 12.00 да 14.00 гадзін у дзяржаўнай установе культуры "Ашмянская раённая бібліятэка" адбудзецца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне 2-14-08 начальнікам аддзела па арганізацыі навукова-праектнага і метадычнага забеспячэння ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Чарняўскім Альгердам Ігаравічам.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца штодзённа з 9.00 да 13.00, 14.00 да 17.00 па тэлефоне 2-14-08.