7 кастрычніка 2022 года ў 15.00 на базе дзяржаўнай установы адукацыі «СЯРЭДНЯЯ школа № 1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага» адбудзецца раённы бацькоўскі сход па тэме «Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх». У рабоце бацькоўскага сходу прымуць удзел прадстаўнікі пракуратуры Ашмянскага раёна, аддзела ўнутраных спраў Ашмянскага райвыканкама, спецыялісты УАЗ «Ашмянская цэнтральная раённая бальніца».
Будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі па ўзаемадзеянні ўстановы адукацыі і сям'і. Педагогамі-псіхолагамі ўстаноў адукацыі будзе праведзены майстар-клас "каштоўнасці сям'і як аснова прававога выхавання дзіцяці".