І хоць за акном пакуль восень, не паспееш азірнуцца, а на парозе Новы год. А значыць падышоў час задумацца аб святочных упрыгожваннях і інсталяцыях, якія сёлета ацэніць спецыяльная камісія. Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт аб'яўляе конкурс на лепшае навагодняе афармленне г.Ашмяны.
Лепшае навагодняе афармленне будзе ацэньвацца ў некалькіх намінацыях:
- "З Новым годам, Ашмянцы!"- мяркуе комплекснае афармленне прадпрыемства-віншаванне работнікаў З Новым годам, афармленне ўваходных групы, вітражоў, фасада, прылеглай тэрыторыі, прымяненне новай тэхналогіі ў светлавым афармленні і святочнай ілюмінацыі тэрыторыі, УСТАНОЎКА і афармленне навагодніх жывых і штучных елак розных канфігурацый, Ачыстка тратуараў і пешаходных дарожак ад снегу і лёду;
- "Лясная прыгажуня" - ацэньваецца лепшае ўпрыгожванне навагодняй елкі ў арганізацыях горада і раёна;
– "Новы год да нас імчыцца" - ацэньваецца афармленне транспарту, выкананае шляхам размяшчэння ў салонах аўтатранспарту стыкераў, аддрукаваных на самаклейнай аснове, або плакатаў на якіх размяшчаюцца віншаванні з навагоднімі святамі, а таксама ўпрыгожванне гірляндамі і мішурой;
- "Навагодні настрой" - ацэньваецца афармленне залы для наведвальнікаў гандлёвых прадпрыемстваў, кафэ, рэстаранаў з улікам абсталявання аддзела або вітрыны з навагоднім асартыментам тавараў, арганізацыі тэматычных выстаў-продажаў, дэгустацый, прадастаўленне святочных зніжак на працягу снежня.
Прыватныя домаўладання таксама змогуць бліснуць сваёй фантазіяй і крэатывам — для іх прадугледжана асобная намінацыя "навагодні хіт" – тут ацэняць ўстаноўку і ўпрыгожванне на дахах, брылі і на прылеглых тэрыторыях елак, казачных і навагодніх персанажаў, арыгінальны падыход да навагодняй ілюмінацыі.
Конкурс стартуе 20 лістапада і завершыцца роўна праз месяц. Заявіць пра свой удзел можна да 7 снежня, даслаўшы сваю заяўку ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама.
У кожнай намінацыі будзе абраны адзін пераможца. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы, а пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца 25 снежня на калядных сустрэчах у раённым Цэнтры культуры.